Выбраныя даты:
1987
Нарадзіўся ў Магілёве (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь)
2009
У рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці Erasmus Mundus вывучаў філасофію эмоцый у Orta Dogu Teknik Universitesi (Анкара, Турцыя).
2010
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "інфармацыя і камунікацыя".
Май-верасень 2012
Удзельнічаў у праекце Алены Глухавай і Ганны Самарскай "Арт-крытыка?".
2014
Скончыў магістратуру ў Маскве ў Вышэйшай школе эканомікі па спецыяльнасці "комплексны сацыяльны аналіз", абараніў магістарскую дысертацыю па тэме "Сацыяльныя рэжымы сну і няспання ў таймінгу студэнтаў".
2014 – 2015
Займаўся на практыкуме Максіма Жбанкова "Культурніцкая аналітыка" ў рамках Беларускага Калегіюму.