Vulica Brasil — фестываль стрыт-арта, падчас якога бразільскія і беларускія мастакі ператваралі вуліцы Мінска ў "галерэі" з мураламі, скульптурамі, графіці і іншымі формамі вулічнага мастацтва.
За пяць гадоў правядзення фестывалю з'явілася 50 муралаў, разам са скульптурамі і іншымі формамі публічнага мастацтва. У рамках праекта праходзілі семінары, дабрачынныя акцыі, таксама быў распрацаваны горадабудаўнічы план Кастрычніцкай вуліцы ў цэнтры Мінска.
Vulica пашырылася да платформы для правядзення культурных мерапрыемстваў, выставак, фестываляў і сацыяльна-экалагічных праектаў. Фізічныя і лічбавыя калекцыі дэманструюць сучаснае і непадуладнае часу мастацтва з акцэнтам на гарадское мастацтва/графіці/вулічнае мастацтва/муралізм.
Пасля пратэстаў з-за сфальсіфікаваных выбараў прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе фестываль праходзіў у меншых фарматах, а на дадзены момант дзейнасць у межах праекту не назіраецца.
-
Выбраныя даты:
2014-2019
Амбасада Бразіліі ў Рэспубліцы Беларусь пераканала мясцовыя ўлады афіцыйна дазволіць манументальны стрыт-арт на вуліцах горада Мінска. Дзякуючы арт-аб'ектам вуліца Кастрычніцкая стала адным з найбольш папулярных месцаў для наведвання ў Мінску.
За гэты перыяд у рамках праекта прайшло пяць маштабных фестываляў .
2022
У Мінску быў знішчаны мурал "Імгненнасць" гомельскага мастака Улада Хвастова (KHVST), створаны ў рамках Vulica Brazil у 2019 годзе.