Выбраныя даты:
28 красавіка 1986
Нарадзілася ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
Жыве і працуе ў Менску, Беларусь.
Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (Акцёрскае майстэрства тэатра лялек, 2009), магістратуру ЕГУ (Культурныя даследаванні, праграма «Гендэрныя даследаванні», 2012) і «Беларускі Калегіюм» (Філасофія, 2014).
Аўтарка дакументальнай працы "Дзяўчынкі / Хлопчыкі" (дыплом 1 ступені, фестываль toKino; Вільня, Літва); даследчага праекта “Не веру” (дыплом 2 ступені, Варшаўскі фестываль беларускага незалежнага кіно Bulbamovie; Варшава, Польшча); са-аўтарка першага беларускага фемінісцкага відэа «Плацце».
Удзельніца праекту ArtСritics|ArtMargines (2013); лакальная карэспандэнтка Праграмы Усходняга партнёрства "Культура" (2014); са-куратарка і ўдзельніца выставы «Дыплом» (2015).
З 2014 г. мадэратарка кінаклуба і частка каманды MAKEOUT (праект аб гендэры і сэксуальнасці, і іх праявах у Беларусі).
Са-арганізатарка квір фестывалю Mεta- (2015).
Навукова-даследчыя інтарэсы: фемінізм, візуальныя даследаванні, неафіцыйнае мастацтва.