Выбраныя даты:
1958
Нарадзіўся ў Ветлузе (CCCР, сёння Расійская Федэрацыя).
1985
Скончыў Рэспубліканскае мастацкае вучылішча імя Рэпіна (Кішынёў).
З 1989
Пачынае ўдзельнічаць у выставах .
1992
Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў .
1995
Адбылася першая акцыя Аляксея Велікжаніна пад назвай "Чыстая падлога", калі мастак у рамках фестывалю In-Formation-95 у духу працэсуальнага мастацтва вымыў падлогу ў Віцебскім мастацкім музеі.
1996
На выставе In-Formation-96 ён на працягу сутак, пакуль адбывалася адкрыццё выставы, разглядаў экспазіцыю і жаваў гумку Stimorol (акцыя In-Formation ), пасля чаго зафіксаваў яе паміж дзвюх пласцін чорнага і празрыстага шкла і залітаваў цынам. Тым самым ён запусціў працэс "бактэрыялагічнай вайны", які стаў аўтаномным і працягваецца ў цяперашні час - жуйка паступова жоўкла, зелянела, чарнела, а таксама памяншалася ў памерах. Сёння аб'ект аформлены ў раму, прызначаную для абраза.
Мастак пачаў серыю акцый "У белае.. У чорнае.. У срэбра.. Золата.." . Акцыі задумваліся як спроба адаптацыі і растварэння цела мастака ў навакольным асяроддзі падобна да магчымасцяў хамелеона – змяняючы размалёўку пры змене сезонаў года і часу сутак.
На выставе 6+6 у Бяла-Падлясцы, у якой бралі ўдзел шэсць польскіх і шэсць беларускіх мастац, Аляксей экспанаваў паветра і зямлю з беларускага Астрашыцкага Гарадка ў літровай шкляной бутэльцы і ў сакваяжы (інсталяцыя "Зямля і паветра" ). На наступны год аналагічная выстава ў фармаце 6+6 адбылася ў Сандамежы, і мастак прадставіў там у якасці арт-аб'екта кеды ў запоўненым вадой акварыуме, якія разношваў у адпаведнасці да кіламетражу, роўнай адлегласці ад гэтага горада да Мінска (інсталяцыя "Сярэбраны век" ). . Аб'ект узмацніў тэму адсутнасці аўтара, але ў той жа час сведчыў аб асабістай "прысутнасці".
1997
Мастак паўтарыў акцыю з жаваннем гумкі на адкрыцці выставы In-Formation-97, але ўжо прапанаваў ста глядачкам паўтарыць гэты вопыт, частуючы іх на адкрыцці выставы жавальнымі падушачкамі, пры гэтым сам не прысутнічаў падчас акцыі. У наступных праектах Аляксей Велікжанін заўсёды працуе без публікі.
1998
Мастак перастае займацца канцэптуальным мастацтвам і да гэтага часу працуе ў галіне манументальнага і станковага жывапісу.