31 сакавіка ў 18:00 у ІЗАЛЯЦЫІ ў Кіеве адкрылася выстава "ZBOR. Рух беларускага мастацтва". Гэта другая дэманстрацыя праекта Zbor (у мінулым годзе выстава ўпершыню была паказана ў Беластоку).
31 сакавіка – 6 мая 2016
"Ізаляцыя", Кіеў
Экспазіцыя праекта кожны раз трансфармуецца, бо кожны раз для гэтага платформа запрашае новых куратараў. У Кіеве імі сталі беларускія мастакі Андрэй Дурэйка і Максім Тымінько , якія вырашылі прадставіць праект у выглядзе музейнага склада і маштабнай мультымедыйнай прэзентацыі.
Прэс-рэліз прэзентацыі праекта ў Кіеве:
У Беларусі і Украіне, нягледзячы на адрозненні ў палітычным курсе, адбываюцца падобныя сацыяльныя змены, звязаныя з нацыянальнай самасвядомасцю і культурнай самаідэнтыфікацыяй. У той жа час культурны абмен паміж краінамі абмежаваны і мае эпізадычны характар. Украінскае сучаснае мастацтва да гэтага часу не было шырока прадстаўлена ў Беларусі, а беларускае мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў застаецца ў цэлым незнаёмым украінскаму гледачу.
Выстаўка ZBOR. Рух беларускага мастацтва (бел. zbor — збор) упершыню прадстаўляе ва Украіне зрэз сучаснага беларускага мастацтва і з'яўляецца важнай падзеяй для разумення працэсаў, якія адбываліся ў беларускай культурнай прасторы за апошнія 25 гадоў.
ZBOR — гэта вынік дзейнасці даследчай платформы KALEKTAR , створанай групай маста_чак і куратара_к з мэтай вывучэння і захавання найноўшай гісторыі мастацтва Беларусі. У аснову выстаўкі леглі 40 ключавых твораў, якія, на думку экспертнай рады платформы KALEKTAR, вызначылі асноўныя тэндэнцыі і кірункі развіцця сучаснага беларускага мастацтва. Выстаўка ўключае ў сябе больш за дзвесце экспанатаў: дакументальныя фатаграфіі, даследчыя эсэ, а таксама арыгінальныя работы беларускіх маста_чак, створаныя ў перыяд з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён. Значную частку экспазіцыі займае вялікая медыяпрэзентацыя, якая ўключае арыгінальныя відэаработы больш за дваццаць аўтарак, а таксама рэдкія дакументальныя відэаматэрыялы перформансаў і мастацкіх акцый. Экспазіцыя складаецца з работ больш за пяцідзесяці беларускіх мастачак, якія жывуць і працуюць як у краіне, так і за мяжой.
Беларускае мастацтва за апошнія дзесяцігоддзі перажывала разнастайныя трансфармацыі. У гэты час адбывалася шмат важных падзей у мастацкім асяроддзі, якія істотна паўплывалі на развіццё культуры, аднак гэтыя працэсы не былі асэнсаваны і сістэматызаваны ў асяроддзі беларускай прафесійнай арт-крытыкі. Шмат у чым гэта прывяло да таго, што інфармацыйны і інстытуцыянальны вакуум, які ўтварыўся, стаў запаўняцца імітацыямі, створанымі бюракратычнымі і прапагандысцкімі структурамі з мэтай распаўсюджвання свайго кантролю на ўсё яшчэ незалежнае поле сучаснага мастацтва. Больш за тое, адсутнасць акадэмічнага дыскурсу і даследавання ў галіне архівавання сучаснага мастацтва прыводзіць да страты многіх значных твораў, у прыватнасці, звязаных з міждысцыплінарнымі і перфарматыўнымі практыкамі, відэа і новымі медыямі.
Менавіта таму групай маста_чак і куратара_к была зроблена спроба стварыць калекцыю найноўшага беларускага мастацтва на базе платформы KALEKTAR. З'явілася неабходнасць фармулявання новых прынцыпаў і падыходаў да праблематыкі стварэння сучаснай калекцыі, якая магла б увабраць у сябе ўсю разнастайнасць сённяшніх мастацкіх практык і быць арганічнай часткай сучаснага інфармацыйнага патоку.
Кіруючыся тымі ж прынцыпамі, ІЗАЛЯЦЫЯ абазначае выставай ZBOR. Рух беларускага мастацтва – новы этап дасьледаваньняў сучаснага ўкраінскага мастацтва. Фонд ставіць перад сабой мэту сістэматызаваць ключавыя творы мастацтва і аналізаваць існуючыя даследаванні, створаныя і ствараемыя з моманту аб'яўлення Украінай сваёй незалежнасці ад СССР. Адкрытая платформа будзе ўключаць зрэз даследаванняў, базу ўкраінскіх маста_чак і створаных імі работ, а таксама аўтарскія тэксты, якія фіксуюць развіццё мастацкіх напрамкаў і практык ва Украіне. Прадугледжваецца, што на базе гэтай даследчай платформы будзе створана выстаўка, якая дае магчымасць прэзентаваць ключавыя напрамкі і творы сучаснага ўкраінскага мастацтва.
Куратары выставы:
Андрэй Дурэйка , Максім Тымінько
Удзельні_цы:
Сяргей Бабарэка , Ізраіль Басаў , Беларускі клімат , Бергамот , Васіль Васільеў , Аляксей Велікжанін , Жанна Гладко , Жанна Грак , Аксана Гурыновіч , Мiхаiл Гулiн , Алена Давідовіч , Домніч і Гельфанд , Андрэй Дурэйка , Сяргей Кірушчанка , Артур Клінаў , Аляксандр Камароў , Аляксей Кашкараў , Андрэй Лянкевіч , Ліпавы цвет , Лубянец і Юшко , Аляксей Лунёў , Вiка Мiтрычэнка , Маскалёва і Шахлевіч , Марына Напрушкiна , Алесь Пушкін , Рэвізія (Your Favorites) , Віталь Ражкоў (Бісмарк / Калгін) , Людміла Русава , Ігар Саўчанка , Вольга Сазыкіна , Антаніна Слабодчыкава , Ганна Сакалова , Тамара Сакалова , Лявон Тарасевіч , Iгар Цiшын , Максім Тымінько / Глеб Шутаў / Майя Ільіч, Tsesler & Voichenko , Алег Чорны , Сяргей Шабохін , Ганна Школьнікава
Арганізатары выставы:
Даследчая платформа беларускага сучаснага мастацтва KALEKTAR і фонд ІЗАЛЯЦЫЯ
Заснавальнікі і куратары праекту Zbor:
Сяргей Шабохін , Сяргей Кірушчанка
Экспертная група праекта:
Таня Арцімовіч , Аляксей Барысёнак , Андрэй Дурэйка , Валянціна Кісялёва , Аляксей Лунёў , Лена Прэнц
Каардынатар праекта:
Павел Прэабражэнскі
Складальнікі тэкстаў:
Андрэй Дурэйка, Максім Тымінько, Сяргей Шабохін
У распрацоўцы тэкстаў удзельнічалі:
Таня Арцімовіч , Таццяна Бембель , Аляксей Барысёнак , Антон Барысенка , Вольга Бубіч , Людміла Варапай , Ирина Герасимович , Алёна Глухова , Natallia Harachaya , Ілона Дзяргач , Vadzim Dabravolski , Tatyana Kondratenko , Ларыса Міхневіч , Лена Прэнц , Вольга Рыбчынская , Ганна Самарская , Аляксандр Сарна , Саша Сямак , Таня Сяцко , Ганна Сакалова , Ірына Саламаціна , Воля Сасноўская , Крыстына Сташкевiч , Святлана Уланоўская , Ларыса Фінкельштэйн , Вольга Шпарага , Віталь Шчуцкі , Алег Юшко
Партнёры праекта:
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў ", медыя-праект pARTisan , Польскі інстытут у Мінску
Адрас: Кіеў, вул. Набярэжна-Лугавая, 8, другі паверх.
Расклад працы: 31 сакавіка - 6 мая 2016, без выходных, 12:00 - 20:00
Анонс выставы на сайце ІЗАЛЯЦЫІ