Выбраныя даты:
1900-я
Займаўся ў Юдэля Пэна ў Віцебску разам са сваёй будучай жонкай Аленай Кабішэр, вучыўся там жа ў Камерцыйнай вучэльні.
1918 - 1922
Вучыўся ва ВХУТЭМАсе.
1918
Удзельнічаў пад кіраўніцтвам Марка Шагала ў афармленні Віцебска да Першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Ліпень 1919
Марк Шагал запрасіў Якерсана кіраваць скульптурнай майстэрняй у Віцебскім Народным мастацкім вучылішчы.
1926 па 1931
Якерсан актыўна працаваў у маскоўскім Таварыстве рускіх скульптараў, выстаўляючы свае працы на выставах гэтага адзінага ў рускім мастацтве аб'яднання майстроў пластыкі.