Выбраныя даты:
1 чэрвеня 1945
Нарадзіўся ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).
1962
Мастак з'ехаў у Краснаярск. Там ён працаваў цесляром на будоўлі Краснаярскай ГЭС і вучыўся ў вячэрняй школе рабочай моладзі. Пасля паступіў у Мастацкую школу імя Васіля Сурыкава.
1964
Мастака прызвалі ў рады Савецкай Арміі.
1968
Пасля дэмабілізацыі з'ехаў у Менск і адразу ж пайшоў вучыцца ў мастацкую студыю пры Палацы культуры трактарнага завода, якой кіраваў мастак Анатоль Бараноўскі.
1969
Паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) на жывапіснае аддзяленне. Вучыўся ў Барыса Аракчэева і Натана Воранава.
1984
Мастак сустрэў сваю будучую жонку Інэсу. Пасля знаёмства з ёй ён і напісаў сваю першую працу з выявай Мадоны.
1989
Першая персанальная выстава ў Палацы мастацтваў у Мінску, на ёй быў прадстаўлены знакаміты цыкл работ з вобразам Мадон.
1991
Першая замежная выстава мастака ў Нью-Йорку, сродкі ад якой пайшлі на лячэнне дзяцей, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
1996
Экспазіцыя карцін мастака дэманстравалася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і была прымеркавана да першага ў рэспубліцы святкавання Дня маці.
31 кастрычніка 2013
Мастак памёр, пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.
1 чэрвеня 2014
У вёсцы Махро адбылося ўрачыстае адкрыццё галерэі Аляксея Кузьміча. Для экспазіцыі галерэі сям'я мастака прадставіла 50 карцін рознай тэматыкі, сярод якіх былі асабліва блізкія і зразумелыя мясцовым жыхарам работы з серыі "Палескія Мадоны", а таксама палескія краявіды. Цэнтральнае месца ў гэтай калекцыі займае партрэт маці мастака Аляксандры Максімаўны. У мемарыяльным кутку прадстаўлены многія асабістыя рэчы Аляксея Кузьміча, а таксама фарбы, пэндзлі і мальберт з няскончанай працай.