Музей-галерэя быў адкрыты 30 верасня 2004 г. тытульнай выставай "З гісторыі фатаграфіі Беларусі". Экспазіцыя аб'ядноўвала работы больш за 70 аўтараў і ахоплівала перыяд з 1862 г. (першай згадкі пра фатаграфію ў Беларусі) - да 1989 г. - года 150-годдзя фатаграфіі. Адначасова з выставамі фатаграфіі ў зале музея-галерэі дэманстравалася экспазіцыя з дзясяткаў рарытэтных мадэляў фотаапаратаў, сабраных вядомым калекцыянерам, дырэктарам Кампаніі Віктарам Суглобам. Падобны музей заставаўся адзіным у сваёй якасці на тэрыторыі краін былога СССР.
«Свет ФОТА» стала адной з нямногіх беларускіх галерэй, якія спецыялізуецца на працы з фатаграфіяй. З часу адкрыцця галерэі ў яе гасцінных сценах прайшло некалькі дзясяткаў выставак, сярод якіх аўтарскія калекцыі прызнаных майстроў фотамастацтва: Віталя Бутырына (Літва), Тосікі Озава (Японія), Валдзіса Браўнса (Латвія), Валерыя Федарэнкі, Алега Яравенка, Уладзіміра Базана (Беларусь і многіх іншых.
Наглядчыкам выставы з'яўляўся Юрый Васільеў - адзіны з беларускіх фатографаў, які атрымаў званне Заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
-
Выбраныя даты:
2004
Адкрыццё галерэі
2010
Было прынята рашэнне аб прыпыненні экспазіцыйнай дзейнасці музея-галерэі. На рашэньне аб закрыцьці паўплывалі эканамічныя абставіны гэтага часу.
2016
Музей-галерэя знайшоў свой працяг у сценах Арт-прасторы "Майстэрня" - творчай майстэрні члена Беларускага саюза дызайнераў Міхаіла Гаруса і пры ўдзеле Віктара Суглоба.