Выбраныя даты:
8 сакавіка 1984
Нарадзілася ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
З 2010
Працуе мэнэджэркай культуры.
2010-2013
Пераезд у Маскву і вучоба ў Маскоўскай вышэйшай школе сацыяльных і эканамічных навук (Шанінка) на факультэце Мэнэджмент сацыякультурных праектаў. Дыплом мэнэджаркі ў сферы культуры (Master of arts, Manchester University).
Пачала працаваць мэнэджэркай праектаў у Асацыяцыі мэнэджараў культуры (АМК) у Маскве, займалася арганізацыяй працы сеткі мэнэджара_к культуры ў Расіі, каардынавала шэраг міжнародных і агульнарасійскіх праектаў, удзельнічала ў арганізацыі міжнародных фэстаў.
Улетку 2011 і 2012
Была каардынатаркай фестывалю "Архстаянне" (Калужская вобласць, РФ).
2012
Была каардынатаркай праграмы арт-рэзідэнцый у ландшафтным парку "Мікола-Лянівец" (Калужская вобласць, РФ).
2013
Пераезд у Брэст і пачатак працы намесніцай дырэктара па праектах.
2013–2021
Была дырэктаркай Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці.
2014
Была каардынатаркай пляцоўкі на І Маскоўскім міжнародным форуме "Культура. Погляд у будучыню".
2015
Стала нацыянальнай каардынатаркай у Беларусі праекта ЕС-Усходняга партнёрства "Культура і Крэатыўнасць", які быў накіраваны на падтрымку культурных і крэатыўных індустрыі ў рэгіёне Усходняга Партнёрства.
Пачала супрацоўніцтва з незалежнай пляцоўкай "Прастора КХ" у Брэст.
2018-2019
Выкладчыца ў Еўрапейскім каледжы Liberal Arts у Мінску.
2019
Пачала супрацоўніцтва з ECLAB у Мінску, чытала курсы "Мастацтва і сацыяльныя змены", "Менеджмент крэатыўных індустрыі".
Стала запрошанай лектаркай у ЕГУ (Вільня) з курсам "Праектная праца ў галіне спадчыны: лепшыя практыкі".
У рамках праекту Status была ўдзельніцай групы Heritagization, дзе з калегамі даследавала працэс вытворчасці спадчыны праз мастацтва.
Адна з са-арганізатара_да "Кангрэса-перформанса работнікаў і работніц культуры" ў Мінску.
2020
Куратарка праекта "Арт-інтэрвенцыя ў Брэсце: савецкая спадчына".
Са-аўтарка сумесна са Святланай Гусаковай працы "Чырвоная кніга Беларусі. Чалавек", прадстаўленай на выставе "Нявясёлыя карцінкі" ў Прасторе КХ.
2021
Са студзеня разам са Святланай Гусаковай удзельніца праекта The Rural School of Economics, арганізаванага арт гуртом Myvillages.org і Wapke Feenstra.
Сумесна з Тэатрам Крыла Халопа пачала працу над праектам HERstory Brest.