Выбраныя даты:
14 студзеня 1944
Нарадзіўся ў вёсцы Шклянцы (Лагойскі раён, Віцебская вобласць, БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1968–1973
Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце на архітэктурным факультэце.
З 1975
Супрацоўнічае з беларускімі выдавецтвамі.
1976–1977
Выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце на кафедры малюнка і жывапісу архітэктурнага факультэта.
1981-1986
Вучыўся ў маскоўскім паліграфічным інстытуце.
1979-1989
Стварэнне і праца ў творчай незалежнай супольнасці трох мастакоў "БУКУБ".
З 1990
Член секцыі графікі Саюза мастакоў БССР (сёння Беларускага саюза мастакоў).
1992
Работы адзначаны сярэбраным медалём на 22-м міжнародным салоне ў Бельгіі.
1993
Работы адзначаны залатым медалём Еўрапейскай акадэміі мастацтваў.
2001
Праілюстраваў кнігу "Сымон-музыка" Якуба Коласа.
2004
Разам з М. Башлаковым выдаў кнігу “Нязведанае”, якая на Франкфурцкім кніжным кірмашы ў 2005 годзе ўвайшла ў лік ста лепшых кніг свету.
2006
Аформленая мастаком кніга "Палын-Чарнобыль" (2005) атрымала залаты медаль на Міжнародным конкурсе ў Бельгіі.