Выбраныя даты:
21 снежня 1907(3 студзеня 1908)
Нарадзіўся ў Невелі Віцебскай губерні (Расійская імперыя, цяпер Пскоўская вобласць Расійскай федэрацыі).
1920
Вучыўся ў майстэрнях Марка Шагала .
1926-1930
Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме на керамічным і жывапісным аддзяленні ў Міхалапа, Волкава, Керзіна, Лебедзевай.
1930-1937
Скончыў з адзнакай факультэт жывапісу Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе , дзе яго выкладчыкамі былі Асмёркін, Пятроў-Водкін і Навумава.
1938
Пачаў працаваць у Беларусі : кіраваў курсамі па павышэнні кваліфікацыі маладых мастакоў, актыўна ўдзельнічаў у выставах, выконвае роспісы ў Тэатры оперы і балета БССР, якія зараз страчаны.
1940
Стаў членам Саюза мастакоў БССР .
1948-1950
Працаваў старшынёй праўлення Саюза мастакоў БССР .
1943-1944
Працаваў у штабе партызанскага руху ў Маскве , удзельнічаў у афармленні выданняў “Партызанская дубінка” і сатырычнай газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”.
13 верасня 1992
Памёр у Мінску .