Выбраныя даты:
11 ліпеня 1932
Нарадзіўся ў горадзе Барысаў Мінскай вобласці (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь) у сям'і служачых: бацька быў урачом, маці - настаўніцай. Вучыўся ў СШ №6.
1953
Прыехаў у Мінск і паступіў на кафедру скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
1962
Быў прыняты ў Саюз мастакоў БССР (цяпер Беларускі саюз мастакоў).
1972
Быў уключаны ў склад савецкай дэлегацыі, якая адправілася на Кубу для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды 50-годдзя з дня ўтварэння СССР.
Стаў народным мастаком БССР , самым маладым сярод беларускіх майстроў выяўленчага мастацтва.
1977
Атрымаў званне дацэнта ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
1981
Атрымаў ступень прафесара .
3 лютага 1989
Памёр у Менску.