Выбраныя даты:
27 студзеня 1810
Нарадзіўся ў мястэчку Ула (цяпер Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць, Расійская імперыя, сёння Рэспубліка Беларусь) у сям'і грэка-каталіцкага святара, шляхціца Томаша Хруцкага.
1827–1829
Пераехаў у Санкт-Пецярбург, каб вучыцца жывапісу. Яго першым настаўнікам стаў англійскі партрэтыст Джордж Доу.
1830
Паступіў у Імператарскую акадэмію мастацтваў
Па хадайніцтве Юзэфа Аляшкевіча, мастака польскага паходжання, акадэміка, атрымаў дазвол капіраваць творы калекцыі Эрмітажа.
1836
Атрымаў вялікі сярэбраны медаль за нацюрморт "Кветкі і плады" і званне "вольнага мастака".
1838
Удастоены малога залатога медаля Акадэміі мастацтваў.
1839
Удастоены звання акадэміка Акадэміі мастацтваў. З'ехаў з Санкт-Пецярбурга.
1840-я
Шмат працаваў у жанры партрэта: на працягу трох гадоў напісаны 21 партрэт.
1844
Набыў маёнтак Захарнічы ў Полацкім павеце (недалёка ад сучаснага Полацка), дзе па ўласным праекце пабудаваў дом і заклаў сад. Да канца жыцця жыў там.
1846-1855
Супрацоўнічаў з мітрапалітам літоўскім Іосіфам Сямашкам. На працягу дзесяці гадоў Хруцкі выконваў замовы іерарха царквы.
1847–1851
Працаваў у жанры царкоўнага жывапісу. Напісаў іконы для Аляксандра-Неўскага сабора ў Коўна (цяпер Каўнас), пячорнай царквы трох пакутнікаў у Вільні і царквы святога Язэпа-заручніка ў Трынапалі.
13 студзеня 1885
Памёр у маёнтку Захарнічы.