Выбраныя даты:
1777
Нарадзіўся ў мястэчку Шылува ў Літве.
З 1797
Вывучаў у Віленскім універсітэце анатомію і фізіялогію чалавека.
1798—1799
Быў выпускніком факультэта прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта, дзе ён вучыўся ў Францыска Смуглевіча і Яна Рустэма.
1803—1806
Вучыўся ў Дрэздэне і Парыжы, быў вучнем Жана Агюста Дамініка Энгра і Жак-Луі Давіда.
1806—1811
Працаваў у Вільні і на Валыні.
1807
Пасля смерці Смуглевіча спрабаваў заняць яго месца ва ўніверсітэце ў Вільні.
1810
Наладзіў у Вільні персанальную выставу сваіх твораў.
1811
Пасяліўся ў Санкт-Пецярбургу, дзе пісаў партрэты царскай сям'і.
1812
Быў прыняты ў Імператарскую Акадэмію мастацтваў (за палатно "Дабрадзейны догляд і апека імператрыцы Марыі Фёдараўны аб бедных").
1822
Быў абраны начальнікам ложы Белага Арла.
1824
Мастак пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам, які аказаў вялікі ўплыў на светапогляд мастака. Прыкладна ў гэты перыяд мастак часта выязджаў у беларускія губерні, дзе зрабіў шмат цікавых партрэтаў у стылі позняга класіцызму і рамантызму.
5 кастрычніка 1830
Мастак памёр у Санкт-Пецярбургу.