Выбраныя даты:
22 студзеня 1905
Нарадзіўся ў Горках (Магілёўская губерня Расійскай імперыі, сёння Магілёўская вобласць Рэспублікі Беларусь).
Дзяцінства і юнацтва правёў у Віцебску . Удзельнік Грамадзянскай вайны на баку Чырвонай Арміі.
1921-1922
Вучыўся ў Віцебскім мастацка-практычным інстытуце ў Юдэля Пэна, затым - у Казіміра Малевіча. Член Унавіса.
1922-1925
Праходзіў навучанне ў петраградскім (затым - ленінградскім) ВХУТЕМАСе .
З 1922
Жыў у Ленінградзе і працаваў на студыі Ленфільм. Мастак-пастаноўшчык больш за дваццаць фільмаў, у тым ліку: "Чалавек за бортам" І. М. Берхіна (1931), "Федзька" Н. І. Лебедзева (1936), "Антон Іванавіч злуецца" А. В. Іваноўскага (1941) , "Утаймавальніца тыграў" Н. Н Кашаверавай і А. В. Іваноўскага (1954), "Містэр Ікс" Ю. А. Хмяльніцкага (1958) і іншых.
12 ліпеня 1974
Пайшоў з жыцця ў Ленінградзе (СССР, сёння Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя).