Віталь — актывіст сацыяльнай ініцыятывы Ежа Замест Бомбаў. Ён вегетарыянец з моцнай грамадзянскай пазіцыяй. Віталь грае ў андэграундным хардкор-гурце. З 2007 года некалькі разоў на месяц ён з сябрамі гатуе вегетарыянскую ежу і раздае ўсім ахвочым. Гэтакі актывізм яшчэ і спроба паказаць велізарную колькасць людзей, якія жывуць ў нястачы, якім не хапае нават на гарачую ежу ў сучаснай Беларусі. Акрамя непасрэднай дапамогі, такім чынам валанцёры спрабуюць звярнуць увагу грамадства на праблему галечы і бяздомнасці. Магчыма таму на актывістаў ЕВБ аказваюць ціск мясцовыя ўлады. Ежа Замест Бомбаў не проста дабрачыннасць. Гэта негвалтоўны акт простага дзеяння — іх асабістая спроба пабудаваць лепшае грамадства, поўнае роўнасці, салідарнасці, вольнае ад камерцыйных адносін.
- 1
- 2
- А
- Б
- В
- Г
- Д
- І
- К
- М
- Н
- П
- Р
- С
- Т
- У
- Ф
- Ц
- Э