У праекце Forest's Faces я даследую праблему прыняцця. Мае стварэнні - гэта новыя арганізмы, якія пашыраюць чалавечае ўспрыманне з псіхалагічнага і сацыяльнага пункту гледжання. Я нарадзіўся ў СССР і вырас у Беларусі, краіне, якая цяпер з'яўляецца аўтарытарнай дзяржавай. Дамінаванне мужчын над жанчынамі, ушчамленне правоў сэксуальных меншасцей і спроба татальнага кантролю над грамадствам праяўляецца ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Такі ціск прымушае людзей старанна хаваць свае сапраўдныя погляды, перавагі і перакананні.
У сваім праекце я прапаную выйсці з контураў нябачнага, прыняць індывідуальнасць і распазнаць у ёй прыгажосць.