Past Perfect - гэта платформа, прысвечаная захаванню і папулярызацыі гістарычнай і этнаграфічнай спадчыны Беларусі і Палесся. Шматгадовае вывучэнне спецыфікі гэтага рэгіёна дазваляе мне паказаць невідавочныя сацыякультурныя з'явы гэтай тэрыторыі.
Праект уяўляе сабой візуальны архіў (у Instagram і Telegram) унікальных старадаўніх і сучасных фатаграфій і відэаролікаў, якія прапагандуюць аўтэнтычную малавядомую Беларусь. Ён уключае ў сябе матэрыялы з беларускіх, польскіх, украінскіх і расійскіх выданняў, міжнародных лічбавых архіваў і прыватных сямейных архіваў, у тым ліку фота і відэаматэрыялы з маіх шматлікіх экспедыцый і маіх калег-даследчыкаў. Мэта праекта - паказаць глыбокую і праўдзівую культуру Беларусі шырокай аўдыторыі. Вызваліцца ад клішаваных уяўленняў, сфарміраваных дзесяцігоддзямі русіфікацыі, і падтрымаць развіццё беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Праект выклікаў хвалю цікавасці сярод беларусаў: некалькі мастакоў і дызайнераў зрабілі творчыя працы для выставаў, а маладыя аматары этнографы пачалі даследаваць сельскае жыццё Палескага краю.