З апісання працы на выставе "ODKSZTAŁCENIE / ДЭФАРМАЦЫЯ / UNLEARNING":
Маша Святагор пачала працаваць над калажамі ў серыі «Бастуюць усе!» у 2020 годзе, падчас пратэстаў супраць рэжыму і ўзурпацыі ўлады ў Беларусі. Адсылаючы да сацрэалістычнай эстэтыкі, праца, з аднаго боку, адлюстроўвае мару аб нацыянальнай забастоўцы, спыненні ўсіх заводаў і прадпрыемстваў, жэст натхнення і заахвочвання да агульнай барацьбы. З іншага боку, выкарыстоўваючы ў калажы перабольшаныя, памножаныя элементы, мастачка звяртае ўвагу на абсурднасць сітуацыі, у якой апынулася краіна, і на фантастычнасць гэтай калектыўнай надзеі.