engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

«Не забудзем, не прабачым». Пратэсты ў Беларусі

Аляксандр Васюковіч 2020

Выбраныя падзеі

9 жніўня 2020 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. Грамадства ўскладала вялікія надзеі на сумленныя выбары, якія прывялі б да змены цяперашняга кіраўніка - прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, які кіраваў краінай 26 гадоў.

Аднак асноўныя канкурэнты Лукашэнкі былі арыштаваныя яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі, незалежных назіральнікаў не дапусцілі да падліку галасоў, што прывяло да масавых пратэстаў, якія працягваюцца дагэтуль. Затрымана больш за 25 тысяч чалавек. Пяць чалавек загінулі. Больш за 380 чалавек заявілі аб катаваннях і збіццях падчас іх зняволення. Больш за 350 чалавек прызнаныя палітвязнямі. І ніводнай крымінальнай справы па фактах міліцэйскага гвалту і забойстваў пратэстоўцаў не было ўзбуджана.