Паляніна (нар. 1986, Мінск, Беларусь) праз міфалогію працуе з тэмамі сексуальнай ідэнтычнасці, гендару, прыроды чалавека і жывёл, беларускай палітыкі. Яна працуе над графікай, інсталяцыяй і перформансам, ужываючы эксперыментальныя тэхнікі. Удзельніца арт-групы «Хто, калі не мы» з 2017 г. і «Шклатар» з 2023 г. Яе працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, ЗША, Аўстрыі, Балгарыі, Германіі.
Анро (нар. 1987, Смаргонь, Беларусь) выкарыстоўвае жывапіс, фатаграфію, лічбавы калаж і інсталяцыю, каб даследаваць тэмы калектыўнай памяці, гістарычнай спадчыны, палітыкі, дыктатуры, рэлігіі, знікненняў і смерці. Удзельнік арт-групы «Хто, калі не мы» з 2017 г. і «Шклатар» з 2023 г. Творы мастака знаходзяцца ў калекцыі Музея сучаснага мастацтва ў Кракаве (MOCAK), у музеі ART4 у Маскве і ў прыватных калекцыях г. Швецыі, Канады, Расіі і ЗША.