"Нябачны квартал" - гэта праект-ілюстрацыя, які даследуе тонкае перапляценне рэальнасці і ўспамінаў.
Праект даследуе тэмы памяці, адаптацыі і гарадскіх ландшафтаў, прыўносячы ў дыскусію эфект выпадковых асацыяцый у гарадскім асяроддзі. Адмысловая ўвага надаецца Варшаве і яе сувязі з ландшафтамі іншых гарадоў, рэканструяваных на аснове ўспамінаў.
Для яго рэалізацыі была абрана тыпалогія, заснаваная на гісторыях беларускіх эмігрантаў у Варшаве. Асноўная канцэпцыя праекту - "абмежаваць" кропкі судотыку паміж прасторамі памяці і рэальнымі месцамі.
Выкарыстоўваючы электронныя карты і фатаграфіі горада, я стварыў унікальныя гарадскія пейзажы, у якіх датыкаліся асабістыя ўспаміны галоўных герояў. Створаныя "аб'екты" ілюструюць невідавочныя аспекты, якія гэтыя персанажы прывезлі з сабой, - тое, што служыць дадатковай псіхалагічнай падтрымкай і забяспечвае бяспеку.
Гэтыя механізмы адыгрываюць ключавую ролю ў тым, каб дапамагчы людзям справіцца са стрэсам і адаптавацца да складаных абставін. Яны становяцца апорай у рэгуляванні эмоцый, працы з ідэнтычнасцю, падтрыманні сувязяў з сям'ёй і культурай і клопату аб псіхічным здароўі. Эміграцыя - гэта не толькі пераезд з аднаго геаграфічнага месца ў іншае, але і вялізныя культурныя, сацыяльныя і індывідуальныя перамены. Ва ўмовах палітычнай напружанасці і войн гэты пераход становіцца яшчэ больш цяжкім і патрабуе значнай адаптацыі.
Мэта праекта - паказаць не толькі бок болю і пакут, але і новы свет, новыя асобы, новую рэальнасць, у якой аказваюцца эмігранты. Важна паказаць працэс адаптацыі як пазітыўную з'яву, якая нясе ў сабе не толькі выклікі, але і новыя магчымасці і перспектывы.
Куратарка: Саша Вялічка.
Рэтушарка: Віка Адамава.
Перакладчыца: Bożena Siamionava.
Рэдактарка тэксту: Марыя Бярозка.
Асаблівая падзяка: Marzena Michałek-Dąbrowska.