Манета
Канстанцін Касцючэнка
2020
Бронзавая скульптура трохметровай вышыні, складаецца з фрагментаў малюнкаў 10 меншых манет. Адлюстраваныя на ёй грашовыя знакі належаць розным краінам і эпохам, але аб'ядноўвае іх адно - усе яны знаходзіліся ў абарачэнні на тэрыторыі Беларусі. Самая старая паказаная манета - гэта арабскі дырхем IX стагоддзя, самая "маладая" - 2 сучасныя беларускія рублі.Праца была зроблена па замове Банк Дабрабыт, да яго 20-годдзя.
Скульптура ўстаноўлена ў цэнтры Мінска, каля ўвахода ў галаўны офіс Банка Дабрабыт (вуліца Камуністычная, 49).
У канцы студзеня 2020 года журы конкурсу "Брэнд года 2020" уручыла банку залаты медаль у катэгорыі "Падтрымка нацыянальнай самаідэнтыфікацыі" за рэалізацыю гэтага праекта.
Page created 28.06.2023
Last modified 28.06.2023
Над матэрыялам працавалі:
Iryna Khalalovich