Пятае месца ў спісе 10 самых дарагіх работ мастакоў з Беларусі.
Карціна была прададзена ў маі 2013 года на аўкцыёне Сhristie's у Нью-Ёрку за 18 мільёнаў долараў. Праца была аб'яўлена топ-лотам вечара і стала самай дарагой карцінай мастака.
"Гэтая напісаная каля 1927 года карціна служыць своеасаблівай фінальнай кропкай у серыі аднайменных палотнаў, створаных мастаком на працягу амаль дзесяці гадоў — часу, за які ён паспеў ператварыцца з невядомага мастака ў знакамітасць сусветнага маштабу", — падкрэсліваў у прэс-рэлізе аўкцыённы дом.