Супярэчлівы, але яркі перыяд постсавецкага часу, а разам з ім мастацтва, стаў адным з найважнейшых фактараў станаўлення новай ідэнтычнасці ў сацыяльна-палітычнай і культурнай прасторах, не перастаючы адлюстроўваць нацыянальную характарыстыку ў асобных постсавецкіх краінах. Прытрымліваючыся ўстояных традыцый і новых набытых уласцівасцей, а таксама развіваючыся ў кантэксце ўласнай культуры і ўплыву еўрапейскай культуры, сучаснае беларускае мастацтва стала адкрыта да эксперыментаў і пошукаў новых форм выяўлення, а таксама засяродзілася на ўнутраных праблемах.
Мастачкі здзяйсняюць рэвалюцыю, шукаюць магчымае выйсце з адчування безнадзейнасці, пераасэнсоўваюць "новае" жыццё і будучыню, закладваюць прынцыпы, якія з'яўляюцца асновай новага мыслення, руйнуюць векавую сістэму культурнай ізаляцыі, а таксама адстойваюць права на вольную праяву. Мастацтва перастала абмяжоўвацца жорсткай цэнзурай і цярпець прамое ўмяшанне дзяржаўных органаў у арганізацыю і дзейнасць творчых саюзаў і аб'яднанняў. Усё яшчэ мае месца быць праблема самаідэнтыфікацыі. Гістарычная, палітычная, сацыяльная сітуацыі ў краіне і маюць прамое адлюстраванне ў творчасці сучасных беларускіх мастакоў.
Аляксей Талстоў працуе з тэмамі сацыяльнага і палітычнага напружання, уплыву тэхналогій на чалавечую свядомасць, экалагічнай катастрофы і тэмай крызісу ў цэлым. У сваёй мастацкай практыцы выкарыстоўвае шырокі спектр медыяў: ад жывапісу і графікі да спекулятыўнай медытацыі.
Праект мастака "Калі мінулае не скончыцца" з'яўляецца паэтычным перформансам, створаным на канкрэтным месцы. Тэкст быў напісаны для аб'ектаў савецкай спадчыны, размешчаных у грамадскай прасторы горада Брэст, падчас шматмесячнай палітычнай напружанасці ў Беларусі. Праект закранае пытанні часу і перамен, кансерватыўнай ідэалогіі і магчымасці будучыні
Мастачка Марыя Святагара працуе з успамінам і назіраннем праз прызму сучаснай беларускай рэчаіснасці. Аб'ядноўваючы артэфакты і вобразы, якія адыгрываюць важную ролю ў калектыўнай памяці і гісторыі Беларусі, мастачка імкнецца асэнсаваць навакольныя факты і жыццё ў Беларусі.
Для калажаў Марыя выкарыстоўвае фатаграфіі з асабістага архіва і афіцыйныя фатаграфіі з часопісаў, якія выдаваліся ў СССР. Працы заснаваныя на камуністычных сімвалах і тыповых формах прапагандысцкіх паведамленняў, паказваюць савецкую культуру ў сюррэалістычным люстэрку.
Такім чынам можна зрабіць выснову, што змест і тэмы задзейнічаныя ў беларускім мастацтве звязаныя з рэакцыяй на сітуацыю ў краіне, рэфлексіяй мастакоў у адносінах да атачэння, зварот да гісторыі краіны, вырашэнне ўнутраных праблем.