З апісання працы на выставе "ODKSZTAŁCENIE / ДЭФАРМАЦЫЯ / UNLEARNING":
Змешваючы мноства галасоў і візуальных цытат у форме акадэмічнага семінара з перарывістай сумессю музычных кавалкаў, праца разглядае канцэпцыю знясілення. Аповед мастачкі вагаецца паміж энергіяй цел, дынамікай афекту, рознымі формамі вытворчасці ведаў, сучасным капіталізмам і гістарычнай палітычнасцю нерухомасці. Героі лекцыі-спектакля – вітамінка, траекторыя, кропелькі поту і сама мастачка Воля – увасоблены ў адбітках.