Праца была знята з выставы "Арт-Мінск".
Мастак аб сваёй працы:
"Прызнацца, называючы сваю працу "Анамалія №1", я мяркую, вангую серыю сістэмных збояў. Левітуючыя рулоны саломы — гэта следства абурэння, пратэсту матэрыі, яе нязгоды. Пакуль мы знаходзімся ў гэтым абураным стане, сістэма і будзе трашчаць, рабіць памылкі, марнаваць рэсурсы, затыкаць дзіркі і цечы."