ПОСТФІЛЬМІЯ / У суаўтарстве з Антонам Сарокіным (2012)
Постфільмія - гэта стан, які адчувае глядач пасля прагляду фільма і яго ўнутраная рэфлексія на гэты, лакалізаваны пачуццёвы вопыт. Гэта спроба прымусіць гледача задумацца над прыродай яго пачуццёвага ўспрымання, спрабуючы зразумець і візуалізаваць падобныя станы пачуццёвых перажыванняў рознага ўзроўню інтэнсіўнасці, з улікам характару, кантэксту і складанасці ўбачанага. Адбор асобных твораў кінематаграфіі, адлюстраваны ў гэтай экспазіцыі, быў шмат у чым умоўным. Перадача пачуццяў канкрэтных фільмаў — не самамэта, а хутчэй дапаможны інструмент, больш за тое, сродак увогуле разважаць пра тое, што знаходзіцца ў полі пачуццёвага вопыту і ва ўзаемадзеянні з аб’ектам мастацтва.
Аляксей Навумчык / Антон Сарокін