engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Кааліцыя

27 верасня – 10 кастрычніка 2022
DOMIE, Познань

Выбраныя серыі твораў

Выбраныя творы

Артыкулы на KALEKTAR

Анонс:

Coalition

Кааліцыя / Koalicja / Кааліцыя

-

Маста_чкі: antiwarcoalition.art, Кацярына Войчак, Рафал Жарскі, Кацярына Лісавенка, Аляксей Лунёў, Марціна Мілер, Уладзімір Пазняк, Улада Ралка, Сяргей Шабохін

Куратар_кі: Кацярына Войчак, Рафал Жарскі, Марціна Мілер, Сяргей Шабохін.

Прадукцыя: Агата Кнець

Мэнэджар: Павел Праабражэнскі

Камунікацыя і медыя: Томэк Паўлоўскі-Ярмалаеў

Асістэнтка: Малгажата Паталас

Арганізатары: DOMIE (сацыяльны, мастацкі, архітэктурны і эканамічны эксперымент калектыўнага клопату / Познань), KALEKTAR.org (даследчая платформа беларускага сучаснага мастацтва / Беларусь-Познань), Rönne Stiftung (фонд / Берлін)

Пры падтрымцы German Federal Foreign Office, Civil Society Cooperation

Партнёры: Амбасада культуры, Stowarzyszenie Komplet, Zamek

  • -

    Выстаўка “Кааліцыя” прадстаўляе работы маста_чак з Беларусі, Польшчы і Украіны, якія падвяргаюць крытычнаму асэнсаванню ідэалогіі аўтарытарных і імперскіх рэжымаў, ваенную агрэсію, асабліва ў кантэксце сітуацыі ва Украіне і Беларусі.

    Antiwarcoalition.art – гэта міжнародная пляцоўка, якая прадстаўляе антываенныя работы маста_чак з усяго свету. Платформа створана Амбасадай культуры і дзеяч_ніцамі мастацтва з Беларусі і Украіны, якія ў 1994–2021 пакінулі свае краіны з-за палітычнага рэжыму. У рамках праекту antiwarcoalition будуць прадстаўленыя абраныя фільмы беларускіх, польскіх і ўкраінскіх аўтар_ак. Ідэя платформы трапна рэзаніруе з салідарным характарам выставы, што дадаткова падкрэсліваецца запазычаннем назвы.

    Другая частка выставы прадстаўляе творы маста_чак/куратара_к DOMIE space (Марціна Мілер, Катажына Войчак, Рафал Жарскі) і платформы KALEKTAR (Сяргей Шабохін) і запрошаных імі чатырох беларускіх і ўкраінскіх маста_чак: Кацярына Лысавенка, Аляксей Лунёў*, Уладзімір Пазняк і Ўлада Ралка.

    Гэта другая выстава беларускай даследчай платформы KALEKTAR (працуе ў Познані) у супрацоўніцтве з прасторай DOMIE. Першая выстава – "ODKSZTAŁCANIE/ ДЭФАРМАЦЫЯ / РАЗВУЧЭННЕ" – прайшла восенню 2021 года і была прысвечана прагрэсіўным практыкам развучвання.

    Асноўныя мэты праекта – умацаванне дэмакратычных рухаў і пабудова грамадзянскай супольнасці праз творчую дзейнасць, а таксама непасрэдная падтрымка творчых людзей з Беларусі і Украіны.

    * Аляксей Лунёў прымае ўдзел у выставе ў рамках паўтарамесячнай рэзідэнцыі, арганізаванай платформай KALEKTAR і прасторай DOMIE.