Мастацтва створанае незалежна ад культурных шаблонаў і агульнапрынятых нормаў, не падрыхтаваным ці ненавучаным у галіне мастацтваў мастачкай. Тэрмін арт-брут быў уведзены французскім мастаком Жанам Дзюбюфе. Яго калекцыя малюнкаў і скульптур, створаных аўтаркамі-маргіналамі, была штуршком да змен у сацыяльна-культурным асяроддзі.
Першапачаткова рух адносіўся да мастацтва створанага псіхічнахворымі людзьмі, але ў далейшым, паняцце пашырэла. Да ўзораў арт-брют сталі адносіць таксама працы людзей з якімі-небудзь парушэннямі, дзяцей ці зняволеных. Творчасць людзей, якія жывуць ва ўласным свеце ці(і) ізаляцыі адрозніваецца спантаннасцю і эмацыйнасцю, у ім ігнаруецца праўдападобнасць і маляўнічы далягляд, няма размежавання паміж рэальным і фантастычным, як і няма катэгарычных патрабаванняў да аўтар_кі. Мастачкі-аўтсайдэры неўсвядомлена ствараюць творы мастацтваў належачы на тое, што дыктуе ўласную падсвядомасць, незалежна ад прызнання з боку мастацкага асяроддзя, рынкавых каштоўнасцяў, традыцыйных мадэляў, культурных канонаў.
Аўтаркі часта не маюць разумення, што ствараюць твор мастацтва, бо гэта знаходзіцца за рамкай іх сферы свядомасці. Гэта значыць, што арт-брут не пераймае афіцыйнае мастацтва і не ўступае з ім у дыскурс, а таксама не з'яўляецца праявай бунту. Для художн_иц-аўтсайдэраў мастацтва з'яўляецца спосабам сфармуляваць свае пачуцці і эмоцыі аб жыцці і светаадчуванні.
Беларускі мастак Міхаіл Сянькоў, вядомы пад псеўданімам А.Р.Ч., працуе ў аўтарскай тэхніцы "акадэмічны арт-брут". Творчасць Міхася літаральна вярнула тэму смерці для беларускага мастацтва. Ён фіксуе жыццё ў свеце смерці, паказвае іншы сусвет, гаворыць аб разбурэнні. У яго карцінах паміж катам і ахвярай завязваюцца складаныя ўзаемаадносіны, у якіх удзельнічае глядачка.
Галерэя "Лабірынт" у Мінску прадставіла выставу "Мастацтва аўтсайдэраў" (2009), на якой былі выстаўлены работы дванаццаці жыхарак псіханеўралагічнага інтэрната № 2 горада Мінска. Сярод гэтых людзей – былыя мастакі, архітэктары, вайскоўцы, а таксама інваліды дзяцінства. Працы з'яўляюцца практыкай арт-тэрапіі, а значыць спосабам зносін з сабой на ўзроўні першасных эмоцый, а таксама пошукам сваёй значнасці.
Мастацтва аўтсайдэраў часта беднае па форме выканання, замест гэтага яно адлюстроўвае моцны ўнутраны творчы імпульс, прадыктаваны унутраным перажываннем і непасрэднасцю мастачкі. Арт-брут адлюстроўвае чужы, замкнёныя, насцярожаны, цёмны і, ужо вядома, не самы гасцінны, свет.