Выбраныя даты:
10 чэрвеня 1908
Нарадзілася ў горадзе Суражы (Віцебскі павет, Расійская Імперыя, зараз Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь).
Яе бацька, Шалом-Шэндэр Вольфавіч Рыўкін, ураджэнец Гомеля, вывучаў філасофію ў Гейдэльбергскім універсітэце, публікаваў апавяданні і нарысы ў перыядычных выданнях на ідышы і рускай мове; маці — Фрэйда Нафталеўна Перэльман родам з Кобрына.
1912
Сям'я пераехала ў Гомель.
1915
Сям'я пераехала ў Стакгольм.
З 1919
Ганна з маці, братамі і сёстрамі жылі ў Германіі, у Свінемюндзе.
1922
Сям'я вярнулася ў Швецыю. Ганна хадзіла ва Уітлокскую школу ў Стакгольме, а таксама наведвала балетную школу Веры Аляксандравай.
1927
Ганна Рыўкін выйшла замуж за журналіста і перакладчыка Даніэля Брыка. У тым жа годзе яна пачала вучыцца фатаграфіі.
1929
Фатографка адкрыла ўласнае фотаатэлье. Яна спецыялізавалася на партрэтнай фатаграфіі, стварала здымкі танцораў і танцавальных сцэн.
1932
Быў выдадзены альбом яе фатаграфій у гэтым жанры - Svensk Danskonst.
1932-1935
Ёсэф Рыўкін таксама ўзначальваў аднайменнае выдавецтва. Ганна, у сваю чаргу, была блізкая да кругоў, якія сфармаваліся вакол часопіса, і стварала партрэты аўтараў, якія пісалі для яго, якія затым выкарыстоўваліся ў якасці кніжных ілюстрацый.
1933
Пабывала ў Парыжы, дзе фатаграфавала вулічныя сцэны і архітэктуру. Акрамя таго, яна стварыла шэраг партрэтаў пісьменнікаў і мастакоў-сюррэалістаў, у тым ліку Андрэ Брэтана, Жана Арпа, Сальвадора Далі, Макса Эрнста і Мана Рэя.
З 1940
Займалася дакументальнай фатаграфіяй.
1942
Суправаджала журналістку Элі Янес у Лапландыю, і яны выпусцілі сумесную кнігу Renarna visar vägen.
1948
Апублікавала кнігу "Палестына", тэкст для якой напісаў Даніэль Брык.
1955
Выйшла яе сумесная з Іварам Ло-Юхансанам кніга Zigenarväg аб жыцці цыган на тэрыторыі Швецыі. Аднак найбольшы поспех ёй прынеслі дзіцячыя кнігі з фотаілюстрацыямі (для дзевяці з іх тэксты напісала Астрыд Ліндгрэн). Многія з іх расказвалі гісторыі дзяцей з розных краін, уключаючы Эфіопію, Фінляндыю, Нідэрланды, Японію, Югаславію, Нарвегію і Тайланд.
1955
Выйшла іх сумесная з мужам кніга "Ізраіль".
У Ізраілі таксама была зроблена адна з самых вядомых фатаграфій Ганны Рыўкін, на якой адлюстравана старая жанчына з паднятай уверх рукой і якую Эдвард Стайхен адабраў, у ліку 500 здымкаў з розных краін, для сваёй выставы "Род чалавечы" ў Нью-Йоркскім музеі сучаснага мастацтва..
1962
Апублікавана кніга Medmänniskor, якая ўключыла абраныя партрэты за ўсе гады яе кар'еры фатаграфіі.
19 снежня 1970
Памерла ў Тэль-Авіве, Ізраіль. Свой фотаархіў яна завяшчала шведскаму Музею сучаснага мастацтва.