engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

bel Пераклад чакае праверкі

Кнігa VEHA «Найлепшы бок»

Леся Пчолка 2018
Наклад: 200 асобнікаў. ISBN 978-985-7165-83-4 

Асацыяваныя ўстановы

Кнігa VEHA «Найлепшы бок» калекцыя фотаздымкаў з партрэтамі беларусаў зробленых на фоне тканых дываноў, гэта пераважна жыхары вёсак у міжваенны перыяд. У праекце прынялі ўдзел 135 сямʼёй, з розных кутоў Беларусі, які даслалі адсканаваныя фатаграфіі за сваіх прыватных архіваў. 

Гэта першы праект VEHA, асноўнай мэтай яго было аб'яднанне беларускага грамадства для сумеснай справе ў захаванні культурнай спадчыны – візуальнай гісторыі Беларусі. У праекце прынялі ўдзел 135 сямʼёй, з розных кутоў Беларусі і два дзяржаўных музею – які даслалі адсканаваныя фатаграфіі з сваіх прыватных калекцый. Мы прынялі ўдзел у двух выставах і выдалі кнігу VEHA «Найлепшы бок», накладам 200 асобнікаў. Грошы на выданне былі сабраны праз краудкампанію.

Гісторыя праекту: http://veha.by/bestside 

-

Куратарка праекту VEHA «Найлепшы бок»: Леся Пчолка

Рэдактарка кнігі: Лідзія Міхеева  

Тэксты: Вольга Грыцук, Вольга Лабачэўская, Лідзія Міхеева

Дызайн книги: Аляксандр Лучына 

-

Тэкст да кнігі Вольгі Грыцук "Рытуал «Найлепшы бок»":

Сямейныя фотаздымкі валодаюць асаблiвай важнасцю і захоўваюць у сабе нямала таямніц. Яны дазваляюць вывучаць пераважна невербальныя аспекты жыцця людзей і iх самапаразумення. Яны могуць стаць прыдатным ключом да раней недаступнай інфармацыі, да пачуццяў і ўспамінаў, якія немагчыма даследаваць праз іншыя крыніцы. Такія здымкі аб'ядноўваюць у сабе вербальнае, візуальнае і эмацыянальнае. Бо пры дапамозе фатаграфавання людзі глядзяць на свае жыццё з другога боку, расстаўляюць у ім акцэнты, аддзяляюць важнае ад другаснага. Фотакалекцыi, якія ўзнікаюць у штодзённасці, - гэта асаблівыя сведчанні таго, як людзі інтэрпрэтуюць і рэпрэзентуюць сваё жыццё. Углядаючыся ў рубрыкі падобных калекцый, мы можам наблізіцца да разумення таго, што людзі надзялялі асаблівай каштоўнасцю і значнасцю, а праз гэта – якія вераванні і перакананні яны прыўносілі ў сваё жыццё. 

Фотаздымкі з сямейных альбомаў часта называюць вернакулярнымі, гэта значыць простанароднымі, лакальнымі, штодзённымі. Даная характарыстыка ставіць іх у адзін шэраг з такімі феноменамi, як манера гаворкі пэўнай групы людзей, тып і асаблівасцi дэкору іх жылля. Спецыфіка вернакулярных фатаграфій у тым, што мэтай іх стварэння з'яўляецца перадача пэўнага паслання, і, адначасова, яны з'яўляюцца пасланнем самі па сабе. Часцей за ўсе нас захоплівае падзея, якая знаходзіцца ў цэнтры ўвагі чалавека з фотаапаратам. Але разам з той з'явай, якую імкнецца захаваць фатограф, адбываецца і другое - сама падзея фатаграфавання, якая, як і трэцяя падзея разгледжвання здымка, уяўляе сабой сацыяльны рытуал, звязаны з выразам сваіх перакананняў у рамках пэўнай сімвалічнай сістэмы. 

Посцілкі, тканыя дываны, абрусы ды ручнікі былі важным элементам сямейнай, святочнай і паўсядзённай фатаграфіі беларусаў у міжваенны перыяд і ў перыяд пасля Другой сусветнай вайны. Гэтыя элементы тэкстыльнага інтэр'еру з'яўляюцца на фотаздымках для рэпрэзентацыі свайго жыцця іншым людзям з найлепшага боку. Яны таксама маніфестуюць уяўленне аб прыгажосці сям'і ці супольнасці, да якога адносяцца фатаграфаваныя. Такім чынам, прадметы дэкору, акрамя бытавога прымянення, набываюць яшчэ і функцыю выражэння святочных пачуццяў. Яны становяцца артэфактамі хатняга культу, які сямейная група адлюстроўвае праз стварэнне жаданага вобразу сябе. Гэты вобраз яны таксама транслююць і іншым людзям.