Выбраныя даты:
2 лютага 1935
Нарадзіўся ў БССР, зараз Рэспубліка Беларусь.
1975
У зале РДК прайшла другая раённая фотавыстава, прысвечаная 30-годдзю Вялікай Перамогі, а летам таго ж года – унікальная па сваім характары фотавыстава "Мініфота-75", створаная Анатолем Дудкіным.
1975
Анатоль пачаў стварэнне аматарскага аб'яднання, якое пасля і стала называцца Мінскім абласным фотаклубам "Крыніца", які згуртаваў у сабе лепшых фотааматараў Мінскай вобласці.
1984
Абласны фотаклуб "Крыніца" арганізаваў фотавыставу ў калгасе "Новае жыццё" Барысаўскага раёна. Па ініцыятыве Анатоля ўсе 120 работ былі падораны калгасу.
1984
Удзельнік семінар-пленэру ў Івянцы.
1 красавіка 1985
У Жодзіне па ініцыятыве Дудкіна і члена абласнога фотаклуба "Крыніца" Анатоля Данілава была адкрыта фотавыстава "Зямля і людзі". Экспазіцыя размяшчалася ў НДІ земляробства, члены фотаклуба працавалі над ёй больш за год. Усе працы былі падораны навукова-даследчаму інстытуту.
1985
Удзельнік выязнога семінар-пленэра на рацэ Бярэзіне "Прыцерпа-85".
1 лютага 1987
Праводзіў нядзельны семінар абласнога фотаклуба "Крыніца". Ён прадставіў сваю творчую справаздачу з работ розных гадоў, а таксама новую серыю фотаработ - таніраваныя "Акты" ці "Ню".
1989
Удзел ва ўстаноўчым з'ездзе па стварэнні савецкай фатаграфічнай асацыяцыі, які праходзіў у Маскве, у Міністэрстве культуры СССР на Арбаце.
2 ліпеня 1991
Фатограф памёр.