Выбраныя даты:
23 сакавіка 1950
Нарадзіўся ў Рэчыцы (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1970
Скончыў Беларускі ліцэй мастацтваў.
1981
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне манументальнага жывапісу). Вучыўся ў прафесара Вашчанкі.
1985
Стаў членам Саюза мастакоў СССР.
1986
Уступіў у саюз мастакоў "Няміга-17".
1986-2005
Займаў пасаду старшыня творчага аб'яднання "Няміга-17".
Цяпер намеснік старшыні па выставачнай дзейнасці Беларускага Саюза Мастакоў. Уладальнік Медалі Францыска Скарыны. Аўтар мастацкага рашэння станцыі метро "Няміга".
Прымаў удзел у шматлікіх выставах у Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Аўстрыі, Галандыі, Літве, Польшчы, Расіі і Беларусі. З'яўляўся суаўтарам праекту "Няміга -17", які быў прадстаўлены ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве.
-
Мастак аб сваёй практыцы:
"Сапраўднае мастацтва ніколі не было для ўсіх. І ніколі не клапацілася аб тым, каб быць папулярным. У сваёй творчасці мастак рэалізуе сябе, самавыяўляецца. І калі яго ўяўленне аб свеце супадае з сістэмай каштоўнасцяў і разуменнем прыгожага ў гледача, значыць, ён знайшоў сваю аўдыторыю і адбыўся."