Маментальная фатаграфій набірае сваю папулярнасць да шасцідзесятых і набывае статус твораў мастацтва. Гэта было звязана са зменай чаканняў датычна фатаграфіі. Спантаннасць, смеласць, непасрэднасць, кампазіцыйны хаос, асаблівае стаўленне да часу і падзей стварае адчуванне рэальнасці, але ў той жа час накладваецца сімваламі.
Маментальная здымка з напоўненасцю выраза рэальнага жыцця паўплывала на далейшае развіццё фатаграфіі, таксама задала сацыяльныя і эстэтычныя пытанні аб значэнне фатаграфіі.
Маментальныя здымкі прыцягваюць сваёй бязладзіцай, відавочнай недасканаласцю, характарызуюцца вольным або імпульсіўнымі падыходам, ігнараваннем высокай якасці, сапраўднасцю. Тэмы, у асноўным, закранаюць паўсядзённае рэчаіснасць, паказваюць рэальных людзей, занятых сваімі справамі. Гэта звязана з тым, што художн_цы выкарыстоўваюць "эстэтыку маментальнай фатаграфіі" каб захаваць сваё жыццё з ярка выяўленай шчырасцю, без упрыгожвання і рэдагавання. Выявы могуць быць дэфармаваны, уключаць староннія прадметы, быць па-за фокусам.
Беларускі фатограф Аляксей Навумчык, у адной са сваіх серый фатаграфій "У Мінска", выкарыстоўвае маментальную фатаграфію, каб паказаць сучасную мінскую моладзь. Гэтым праектам фатограф імкнецца пазнаць сябе, прасочвае змены, якія адбываюцца ў грамадстве і ў гарадской прасторы ці якое дачыненне новае пакаленне мае да гэтых змен. З дапамогай фатаграфіі свайго горада і сяброў, Аляксей спрабуе адказаць на галоўнае пытанне: "Хто мы, новае пакаленне?".
Фатограф часта працуе з пытаннямі пустаты, адзіноты, самаідэнтыфікацыі, пакаленні, прыналежнасці, сэксуальнасці і кантролю праз апусканне і вызначэнне сябе.