Каментар да працы куратаркі Ілоны Дзяргач пад час выставы "Калі формы становяцца стаўленнем":
Інсталяцыя з’яўляецца адным з цэнтральных пунктаў выставы Машы Мароз „Доўгая дарога дамоў”. Гэтая выстава была адкрытая ў НЦСМ (Беларусь) i закрытая самой мастачкай пасля падзей 9 жніўня 2020. Паняцце „доўгая” у назве выставы тычыцца прасторы і часу, якія згодна з законамі фізікі развіваюцца выключна ўперад.
Застаецца спадзяванне, што дадому можна дабрацца, толькі прайшоўшы гэты час і прастору. Інсталяцыя дапоўнена аўдыё, дзе 150 забытых арыгінальных беларускіх імёнаў гучаць як мантра, што накіроўвае шукальніка праз пытанні тоеснасці і памяці знайсці страчаны дом як мага хутчэй.