Выбраныя даты:
8 верасень 1922
Нарадзіўся ў Бабруйску. Тут ён вучыўся ў школе, шмат працаваў. Пасля таго, не стала бацькі, трапіў у дзетдом. У час Вялікай Айчыннай вайны Малішэўскі, як і многія яго таварышы, стаў на шлях партызанскай барацьбы.
1946
Паступіў у Харкаўскі мастацкі інстытут (Украіна).
1953-1981
Прыехаў ў Мінск і стаў выкладчыкам Мінскага мастацкага вучылішча. Педагагічная дзейнасць на вялікім адрэзку часу – гэта даволі значны бок яго творчай біяграфіі. У дзённікавых нататках Глобуса, які вучыўся ў Малішэўскага, ёсць такі запіс: “Вучыцца жывапісу і кампазіцыі ў Альгерда Малішэўскага лічылася за вялікі гонар. У Мінскай мастацкай вучэльні ён быў выкладчыкам нумар адзін… Мяняліся моды, мяняліся павевы, мяняліся куміры, а ён заставаўся першым. Гэта важна, каб вучэльня мела аўтарытэтных выкладчыкаў… Падчас маёй вучобы Мінская мастацкая вучэльня – гэта Малішэўскі”.
1956
Быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў. З гэтага ж года стаў удзельнікам мастацкіх выставак: рэспубліканскіх і персанальных; асобныя работы экспанаваліся на ўсесаюзных і міжнародных мастацкіх выстаўках.
1972–1986
Яго творы экспанаваліся ў ГДР, Вялікабрытаніі, Італіі, Канадзе, ФРГ, Эфіопіі.
Ужо першыя работы – пейзажы, мастака ўпершыню ясна выразіў свае дэкаратыўна-пластычныя пошукі ў галіне мастацкай формы, а потым перанёс знойдзенае ў карціны, партрэты і нацюрморты. Увагу гледача прыцягвае высакародная прастата і яснасць пачуццяў, дакладная перадача ў кожным канкрэтным выпадку пэўнага стану прыроды. Побач з творамі пейзажнага жанру мастак актыўна працаваў у галіне партрэта, нацюрморта, над тэматычнымі палотнамі. Дыяпазон сюжэтна-тэматычных карцін вельмі шырокі: гераічная барацьба савецкага народа супраць фашызму, лёс беспрытульных у гады грамадзянскай вайны, падзеі сучаснасці.
1977
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.
1988
Разам з групай мастакоў-аднадумцаў ім было створана творчае аб’яднанне "Няміга-17", члены якога ставілі перад сабой задачу абнаўлення паэтыкі і пластычнай мовы айчыннага жывапісу. Яркай і неардынарнай з’явай ў кантэксце развіцця беларускай мастацкай культуры канца ХХ стала стварэнне гэтага і некаторых іншых “нефармальных” аб’яднанняў мастакоў. На хвалі першых гадоў перабудовы аб іх шмат пісалі ў СМІ, на розных выставачных пляцоўках экспанаваліся іх творы.
Люты 1988
Першая выстаўка групы "Няміга-17", якая экспанавалася ў залах Палаца мастацтваў “…стала нечаканасцю і нават сюрпрызам не толькі для гледачоў, але і для калег-мастакоў… Выстаўка здзівіла цэласнасцю экспазіцыі і нестандартнасцю, неардынарнасцю дараванняў, самастойнасцю меркаванняў пра час і пра сябе…”,– адзначаў Крэпак.
Творы Малішэўскага захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Расіі.