Выбраныя даты:
1988
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
2005-2011
Вучэба ў Маскоўскім Дзяржаўным інстытуце эканомікі факультэт статыстыкі і інфарматыкі.
2013–2017
Куратарскі праект міжнароднай выставы жывапісу "Храм Мадоны", рэалізаваны ў Мінску, Пекіне, Берліне, Парыжы, Таліне, Рызе.
2015
Выданне манаграфіі пра мастака Аляксея Кузьміча-старэйшага.
2017
Пачатак мастацкай практыкі.
2018
Пачатак удзелу ў выставах. Дыплом "Арт-Беларусь" міжнароднага журы "Восеньскі салон" 2018.
2019
Пачатак акцыянісцкіх практык.
2020
Вымушаная эміграцыя з Беларусі па палітычных матывах з-за пераследу ўладаў пасля акцыі, праведзенай на дзень выбараў прэзідэнта - 9 жніўня 2020. Даследчая праца па мастацтве дзеяння (чытка лекцый, напісанне артыкулаў, праца над кнігамі). Удзел у міжнародных выставах. Асноўнае месца жыхарства - Парыж.