engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Апалінарый Гараўскі

1833–1900

Мастак, жывапісец, выкладчык, прыхільнік акадэмічнай жывапіснай традыцыі.

Пісаў пейзажы і партрэты. Цікавіўся таксама народнай тэматыкай.

Творы Апалінарыя Гараўскага шырока прадстаўлены ў дзяржаўных і прыватных зборах розных краін свету: Дзяржаўная Траццякоўская галерэя ў Маскве, Дзяржаўны Рускі музей у Санкт-Пецярбургу, Стаўрапольскі краявы музей выяўленчых мастацтваў, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу.

Выбраныя падзеі

Выбраныя творы

Спадарожныя дакументы

Выбраныя даты:

23 студзеня 1833

Нарадзіўся ў небагатай шляхецкай сям'і ў маёнтку Уборкі Ігуменскага павета Мінскай губерні (Расійская Імперыя, цяпер - Бярэзінскі раён Мінскай вобласці).

Сваю адукацыю мастак пачаў у Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусе.

1850

Быў залічаны ў Імператарскую Акадэмію мастацтваў у Санкт-Пецярбургу вольнаслухачом з прызначэннем стыпендыі (па распараджэнні Аляксандра II).

1852—1854

У працэсе праходжання курса быў адзначаны ўзнагародамі: сярэбранымі і залатымі медалямі за свае пейзажы.

1855

Мастак вярнуўся на радзіму. Жыў ва Уборках.

1856

Мастак пазнаёміўся з Паўлам Траццяковым. Ёсць звесткі, што фармуючы свой збор, Траццякоў карыстаўся кансультацыямі Гараўскага.

1858

Мастак адправіўся ў Заходнюю Еўропу праз Прусію, Францыю, Швейцарыю, Італію. Падчас падарожжа ён займаўся ў майстэрнях знакамітых еўрапейскіх жывапісцаў-пейзажыстаў.

1861

Пасля вяртання з паездкі за пейзажы і партрэты, выкананыя падчас пенсіянерства, Апалінарый Гараўскі быў удастоены звання акадэміка жывапісу.

1865—1885

Мастак пасяліўся ў Санкт-Пецярбургу, сумяшчаючы творчасць і педагагічную дзейнасць: выкладаў у Пецярбургскай рысавальнай школе пры Таварыстве заахвочвання мастакоў.

У летнія месяцы Гараўскі ездзіў на радзіму, жыў ва Уборках і Бродцы (цяпер — Бярозаўскі раён Мінскай вобласці), выязджаў на Палессе і ў Пскоўскую губерню, дзе шукаў натхненне для сваіх твораў.

1869

Акадэмія мастацтваў адправіла Гараўскага на тры гады ў падарожжа па Украіне, Беларусі і Цэнтральнай Расіі.

З 1869

Браў удзел у дзейнасці Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў.

З 1874

Выстаўляўся ў санкт-пецярбургскім Таварыстве выставак мастацкіх твораў.

1880

Набыў маёнтак Кірылавічы пад Псковам.

1885—1886

Мастак здзейсніў паездку ў Сібір, наведаў Іркуцк.

28 сакавіка 1900

Мастак памёр у Санкт-Пецярбургу.