Рэспубліканскі творчы саюз, які аб'ядноўвае больш за 500 спецыялістаў у галіне індустрыяльнага і графічнага дызайну, праектавання малых форм, інтэр'ераў і абсталявання, рэкламы, арт-дызайну, моды, выкладання і тэорыі дызайну. Саюз мае статут рэспубліканскага грамадскага аб'яднання, якое дзейнічае на тэрыторыі ўсёй Рэспублікі Беларусь, і мае прадстаўнікоў у большасці яе абласцей.
-
Выбраныя даты:
1948
У Мінску створаны Дом мадэлей Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР у якасці галаўной арганізацыі па стварэнню новых узораў жаночага, мужчынскага і дзіцячага адзення для прадпрыемстваў рэспублікі.
1952
Пастановай СМ СССР адкрыта Мінскае аддзяленне Усесаюзнай гандлёвай палаты. У ліку задач - арганізацыя і мастацкае афармленне выстаў, рэкламнае выкананне плакатаў, таварных знакаў, этыкетак, упаковак і інш.
1957
Ва ўпраўленні шкляной прамысловасці СНГ БССР уведзена пасада галоўнага мастака.
1958
На шклозаводзе "Нёман" (г.п. Бярозаўка) створана эксперыментальна-мастацкая лабараторыя. На сусветнай брусельскай выставе "Экспа-58" шклозавод "Нёман" за туалетны набор "Аметыст" і аўтамабіль МАЗ 630 узнагароджаны Гран-пры.
1961
У Мінскім Доме мадэлей створана група мадэлявання абутку і трыкатажных вырабаў. Творчасць беларускіх мастакоў шкла, керамікі, мэблі, тэкстылю, мадэльера адзення і абутку прадстаўлена на ўсесаюзнай канцэптуальнай выставе "Мастацтва ў побыт" у Маскве. На мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (БДТМІ) адкрыта вячэрняе аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Створаны кафедры шкла і керамікі, мастацкага металу, мадэлявання адзення і мастацкага ткацтва, інтэр'ера і абсталявання.
1962
Прынята пастанова СМ БССР "Аб паляпшэнні якасці прадукцыі машынабудавання і тавараў культурна-бытавога прызначэння шляхам укаранення метадаў мастацкага канструявання" Распараджэннем Саўнаргаса БССР на прадпрыемствах рэспублікі ўведзена пасада мастачкі-канструктар_кі. Пры ЦК ЛКСМБ утвораны "Штаб прамысловай эстэтыкі".
1967
У БДТМІ створана кафедра прамысловага мастацтва. БФВНДІТЭ арганізавана рэспубліканская выстава "Прамысловасць Беларусі і тэхнічная эстэтыка", праведзена канферэнцыя ("Мастацкае канструяванне і праблемы якасці, надзейнасці, даўгавечнасці прамысловых вырабаў"). Беларускае мастацкае шкло, фарфор, калекцыі мадэлей адзення, мэбля і іншая прадукцыя, што ствараецца з удзелам дызайнерка, прадстаўлена на сусветнай выставе ў Манрэалі.
1971
У БФВНДІТЭ арганізавана выстава "Мастацкае канструяванне ў СССР" і праведзены міжнародны праектны семінар "Інтэр-дызайн-71" пад эгідай ІКСІДа. З удзелам беларускіх дызайнераў прайшлі выставы "Интерторгмаш-71" і "Будматэрыялы-71" у Маскве. Выстава "Беларускае шкло і тканіны" паказана ў Будапешце і Дэбрэцэне.
1976
Аб'яўлены Першы конкурс дызайнера_да Мінска і Мінскай вобласці на лепшы мастацка-канструктарскі праект прамысловага вырабу. Аддзелы мастацкага канструявання створаны на гадзіннікавым заводзе "Луч" і на Мінскім трактарным (з пададдзелам эрганомікі).
1977
У БДТМІ створана кафедра прамысловай графікі, афармлення выставак і рэкламы.
1980
У Рэспубліканскім цэнтры НОТ і УП МЛП БССР створаны аддзел вытворчай эстэтыкі і ўмоў працы.
1982
Створана Першая школа-семінар для энергетыкаў "Дызайн і вытворчае асяроддзе".
1988
На міжнародным конкурсе плаката па раззбраенні ў Нью-Йорку (ЗША) беларускі плакат заваёўвае сярэбраны медаль Свету ААН.
1989
Створана "ТПА-Дызайн" пры Беларускім саюзе дызайнераў. Беларускі плакат адзначаны трэцяй прэміяй на Міжнародным біенале плаката ў Лахці (Фінляндыя).
1991
БФВНДІТЭ перайменаваны ў Беларускі інстытут дызайну. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут перайменаваны ў Беларускую акадэмію мастацтваў.
1994
Мастацка-прамысловы факультэт БДТМІ пераўтвораны ў факультэт дызайну.
1995
Пастановай кабінета міністраў РБ Беларускі інстытут дызайну перайменаваны ў Нацыянальны дызайн-цэнтр Рэспублікі Беларусь. У Мінску прайшоў рэспубліканскі конкурс маладых мадэльера_к "Міла" і фестываль авангарднай моды "Мамант".
1999
Адбыўся 4-ы з'езд Беларускага саюза дызайнераў. Беларускія мастакі Цэслер і Войчанка прэзентавалі "Праект стагоддзя". У Віцебску прайшоў 5-ты конкурс "Белая Амфара". У Мінску прайшоў фестываль авангарднай моды "Мамант".
2003
Адбыўся 5-ы з'езд Беларускага саюза дызайнераў. Праведзена першая спецыялізаваная Рэспубліканская выстава "Дызайн Біржа". Адбыўся 5 фестываль "Залаты воўк". Прайшоў Першы студэнцкі фестываль рэкламы Creon. Адбыўся VIII Міжнародны конкурс мадэльераў "Белая Амфара".