"Я веру ў музыку перадсмяротных хрыпаў бяззубай старых драўляных усходаў, якая ўявіла сябе піяніна, каханне метэарытнага дажджу і вадаправоднай трубы, дабрыню баброў, цуд спіртавога закісання, іншыя светы ў прасторы чорнай дзіркі маёй мазгавой прэфрантальнай кары, факт грыбоў, сокавыціскалку сэнсаў, шматкроп'е ў чацвёртай ступені памножанае на блядзь у чорным квадраце, трыццаць пяць грамаў сыру і калчоногі зэдлік шыбеніка бадзёра кульгаючы ў заход новага дня. Гэтую веру не адабраць у мяне."
- 1
- 2
- А
- Б
- В
- Г
- Д
- І
- К
- М
- Н
- П
- Р
- С
- Т
- У
- Ф
- Ц
- Э