engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

NAMM (Net-Art Meeting in Minsk)

15–22 сакавіка 2001
Галерэя NOVA, Мінск
Міжнародная сустрэча-семінар па сеткавым мастацтве ў Мінску, Галерэя Nova, вул. В.Харужай, 16.

Артыкулы на KALEKTAR

Гісторыя семінара пачалася каля года таму, калі група беларускіх мастакоў брала ўдзел у сустрэчы Minsk Сonnection у Стакгольме. Абмен творчым вопытам аказаўся плённым для планавання сумесных праектаў, адным з якіх стане прыезд шведскіх медыя-мастакоў у Мінск з прэзентацыямі творчых работ, лекцыямі і майстар-класамі.

NAMM - гэта ініцыятыва па развіццю мастацкага асяроддзя ў інтэрнэт-культуры Беларусі. Мэта семінара - прадстаўленне тэндэнцый і форм мастацтва, звязаных з інтэрнетам, ініцыяванне мастацкіх сеткавых праектаў, заснаваных на камунікацыйных сродках і лічбавых тэхналогіях, развіццё інфармацыйнага асяроддзя сучаснай мастацкай культуры. А галоўная задача - развіццё творчага супрацоўніцтва паміж беларускімі і замежнымі медыя-мастакамі. Акрамя таго, семінар і творчыя сустрэчы дазволяць зрабіць агляд беларускай культурнай сітуацыі ў інтэрнэце.

Тэма сеткавага мастацтва для такой сустрэчы была абрана дзякуючы дынамічнаму развіццю гэтага мастацкага віду дзейнасці і з-за яе адноснай навізны для беларускай мастацкай сцэны.

Сеткавае мастацтва - з'ява разнапланавая. Гэтае поле сінтэзу розных відаў мастацкіх практык і тэорый, тэхнічных і тэхналагічных рашэнняў, сацыяльнага ўзаемадзеяння і мадэлявання. Развіццё і з'яўленне новых відаў і форм мастацтва зараз часта абумоўлена з'яўленнем новых (напрыклад, тэхнічных) сродкаў і магчымасцяў. Тут складана ўказаць на агульныя прыярытэты і прынятыя мастацкія стратэгіі, таму пытанне дакладнага вызначэння Net-art знаходзіцца на стадыі абмеркавання. Існуюць шматлікія разыходжанні: сеткавае мастацтва, Web-art, мастацтва для Сеткі, мастацтва ў Сеткі - і далей па розных кірунках.

У ходзе семінара праходзілі:

  • - Прэзентацыі творчых праектаў удзельнікаў.

  • - Тэарэтычныя выступленні (круглы стол) па наступных пытаннях: аспекты сеткавага мастацтва і мастацтва ў Сеткі; патэнцыял, магчымыя шляхі і стратэгіі развіцця сеткавага мастацтва ў Беларусі, сістэматызацыі мастацкіх сеткавых рэсурсаў.

  • - Творчыя майстэрні замежных удзельнікаў.

  • - Стварэнне і планаванне сумесных мастацкіх праектаў.

  • Арганізатары і падтрымка:

    - Асацыяцыя Сучаснага Мастацтва;

    - Ініцыятыўная група навукова-практычнага семінара "Internet-тэхналогіі, Web-дызайн і камп'ютарная графіка" пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце;

    - студыя Вока

    - Art 375

    - галерэя Nova

    - CRAC (Швецыя)

    - Шведскі Інстытут

    - Network Systems ISP