engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

bel Пераклад чакае праверкі

Рэзервовае капіяванне часовых безыменных файлаў

Антон Сарокін 2016
Прывідалагічны міні-альбом

У працы “Рэзервовае капіяванне часовых безыменных файлаў” Сарокін працуе з матэрыяламі сямейнага відэаархіва і музычнымі сэмпламі з папулярных рускамоўных трэкаў канца 90-х і пачатку 2000-х . Візуальны шэраг заснаваны на кадрах школьнага выпускнога вечара, рытуалу пераходу з юнацтва да дарослага жыцця. Трэкі і сэмплы, абраныя для перапрацоўкі, адсылаюць нас да часу іх стварэння – часу эйфарыі транзіту, адчування “пачатку чагосьці іншага”, прадчування “вялікіх пераменаў”, якія, здавалася, вось-вось прынясуць тэхналогіі, новы палітычны парадак, новая свабода. Заблюраныя, недакладныя, дэфармаваныя выявы нагадваюць характар ​​самой
памяці – згасальны, няўзгоднены, фрагментарны. Каардынуючы ўспаміны і іх матэрыяльныя ўвасабленні – гук і відэа, – мастак праблематызуе “прывідалогію” ў прачытанні М. Фішара і С. Рэйналдса, ідэю таго, што культура апантаная думкай пра “страчаныя магчымыя варыянты будучыні» і разам з тым страціла свой імпульс наперад, а менавіта забуксавала на перайманні стыляў мінулага і рэтраспекцыі.

Спасылка на плэйліст: youtube.com