Радыёстанцыя знаёміць слухачоў з узорамі літаратуры, народнай, класічнай і сучаснай музыкі. Журналісткі рыхтуюць рэпартажы з вернісажаў, тэатральных прэм'ер, навуковых лабараторый і аўдыторый ВНУ. У эфіры канала выступаюць культуролагі і мастацтвазнаўцы. Са спісам перадач і падрабязнай істрыяй радыёстанцыі можна азнаёміцца на сайце.
-
Выбраныя даты:
2002
Пазыўныя канала "Культура" прагучалі ўпершыню. Кацярына Агеева стала першай дырэктаркай радыё станцыі.
2006-2013
Пачынае вяшчанне адна з самых папулярных перадач на беларускім радыё "Два кіламетры".
2014
Творчы калектыў канала "Культура" арганізоўвае канцэрты і творчыя сустрэчы са слухачамі ў розных гарадах краіны.
-
Кіраўнікі радыёстанцыі:
2002-2016 Кацярына Агеева, дырэктарка
2016-2018 Сяргей Макароў, дырэктар
З 2019 Уладзімір Трапенюк