belrus
eng Translation Missing

Без назвы

Tatiana Radsivilko 2015

Selected events

Калі паспрабаваць падпарадкаваць паняцце «ідэальнага цела» сэнсавым стэрэатыпам, тады з памяці выцягваюцца канкрэтныя вобразы. Адбываецца непасрэднае арэчаўленне са сваімі вызначанымі пластычнымі ды эстэтычнымі ўласцівасцямі, у тым ліку навязанымі разнастайнымі медыя.
Калі ж паспрабаваць адштурхнуцца ад такога простага вызначэння цела, як «фізічная абалонка жывой істоты, якой супрацьпастаўляецца яго нематэрыяльны складнік – душа або (сама-)свядомасць, тады цела, пазбаўленае адпаведных нематэрыяльных атрыбутаў, і можа прэтэндаваць на абсалют. Любое мёртвае цела, у гэтым выпадку, з'яўляецца ідэальным.