belrus
  • 1
  • 4
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • J
  • K
  • L
  • M
  • N
  • O
  • P
  • R
  • Ś
  • S
  • T
  • U
  • V
  • W
  • X
  • Y
  • Ž
  • Z
  • Л
  • О

1

4

A

B

C

D

E

F

G

H

I

J

K

L

M

N

O

P

R

Ś

S

T

U

V

W

X

Y

Ž

Z

Л

О

eng Translation Missing

Баланс. Улічваючы абставіны

October 9 – November 4, 2012
Галерэя "Ў"

Associated Documents

Адміністрацыя галерэі "Ў" пра праект:

"Трохгоддзе мы адзначаем падагульняючым праектам “Баланс. Улічваючы абставіны”, які па сваёй сутнасці з’яўляецца публічнай спробай статыстычных падлікаў дзейнасці ўстановы па азначаным тэрміне і адлюстроўвае рысы інстытуцыянальнай самакрытыкі. Мы не збіраліся прапаноўваць гатовы мастацкі праект, а хоцелі прадставіць у новым свеце даўнія праблемы: закрытасць спецыялізаваных частак унутранага жыцця канкрэтных механізмаў і, як непазбежны вынік гэтага, праблема інтэллектуальнага і эмацыйнага паралічу магчымага знешняга ўдзельніка арт-праекта, а таксама крызіс упрыняцца мастацтва непадрыхтаваным гледачом.

Кантэкст праекта складзены са спробаў аналізу дзейнасці галерэі. Аднак аналітычная праца – надзвычай экспрэсіўная, кожны складаны механізм звязаны з эмоцыямі і суб’ектыўнасцю, таму, абмежаваўшыся лічбамі, падлікамі, архівамі дакументаў, табліцамі і графікамі, мы пакінулі эмоцыі па-за ўвагай. Ані кроплі какецтва, мы паказалі голы скелет узвышанага мастацтва, не прызямляючы яго, але агаляючы да магчымасці пералічыць кожную костку, кожны складнік.

Паняцце балансу не з’яўляецца супярэчлівым апрыёры. Зразумела, што тут намёк на тое, што існуе нейкае складанае асяроддзе для мастацтва, перадусім для галерэйнай дзейнасці, і ўтрымаць раўнавагу часам каштуе вялікіх высілкаў. З чаго складаецца слуп, які трымае ўсю структуру? Захаванне гэтага баланса – таксама творчасць. Але, як і ў бухгалтарскіх справах, як і ў канатаходстве, баланс неабходны, бо функцыянаванне структуры наўпрост залежыць ад майстэрства пралічваць хады і адчуваць задавальненне ды асалоду ад атрыманых вынікаў. Задаючы сабе пытанні, мы спрабавалі данесці да вас складанасць балансавання ў беларускіх рэаліях. Што стаіць за любым праектам, што стаіць за любой мастацкай дзейнасцю ўвогуле? Як рэалізуецца праект? Якія складнікі мерапрыемства можна пералічыць, якая вартасць кожнага з іх? Што такое праект увогуле, з якіх частак ён складаецца ? І, як вынік, што значыць быць незалежнай галерэяй у Беларусі?

Кіраўніцтва галерэі раскрывае сакрэты і асвятляе таемныя куткі ўсей структуры – нараджэння, жыцця, смерці і месца ў вечнасці – мастацкага праекта. Праз тры гады пасля адкрыцця галерэі мы ўбачылі неабходнасць зацікавіць вас “уводзінамі” ў мастацкі праект, якімі так часта грэбуюць, прадчуваючы цікавы змест.

“Баланс” як прыклад лакальнай крытыкі, звернутай і да ідэалагічнай, і да матэрыяльнай структуры мастацкай інстытуцыі, базуецца не на абстрактным тэарэтызаванні. Пакінуўшы прастору працоўнага кабінета, “Баланс” ператварыўся ў адкрыты праект, шчыры паказнікамі і вольны для меркаванняў звонку. Інтэрактыўны бок праекта прадстаўлены кнігамі скаргаў і прапаноў, у якіх любы наведнік можа пакінуць свой запіс. Робячы на гэтым акцэнт, мы вельмі ўважліва ставімся да пытанняў узаемаўплыву.

Капанне беларускай арт-глебы роўнае падняццю цаліны, дзе гераічныя памкненні ў рэшце рэшт зводзяцца да імпарту новых тэм і тэхнік у выставачнае асяроддзе галерэі, а таксама распрацоўкі новых методык і ўводу яшчэ не засвоеных практык у механізм функцыянавання гэтага асяроддзя."