Вольга Маслоўская:
"Імпульсам для стварэння перформанса можа быць што заўгодна, што прыцягвае маю ўвагу і здаецца важным. Ад вельмі асабістых падзей, як напрыклад, у выпадку смерці пажылога сабакі Патрыка, якога я знайшла на вуліцы амаль сляпым, глухім і нехадзячым. Ён пражыў са мной каля трох гадоў і памёр у дзень майго нараджэння".