engbel
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • Ў
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Щ
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

Ў

У

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Щ

Ю

Я

Архив полковника Снегового

Дина Данилович 2021

Архіў А.П. Снегавога, палкоўніка КДБ, зрэшты як і сам палкоўнік, узнікае як інструмент дакументацыі створаных вакол чарнобыльскай тэмы міфаў, спекулятыўных "сведчанняў відавочцаў" і адкрытай містыфікацыі. Уносячы нейкія аб'екты ў кантэкст навуковага даследавання / эксперыменту, музеефікуючы гэтыя "рэліквіі", фальсіфікуючы фатаграфічныя доказы, аўтары прапануюць задумацца пра падзею, схаваную ад нас часам, пра яе кантэкст, пра тое, як працуе гісторыя, упарадкоўваючы дакументы-сведчанні і маніпулюючы імі. Пра тое, як будуецца версія падзеі, пераканаўчая карцінка. Архіў становіцца формай даследавання кола праблем, звязаных з памяццю і забыццём, канструюючы не толькі падзеі мінулага, але выбудоўваючы сцэнары яго развіцця ў будучыні. Герой праекта, па легендзе, знаходзіцца ў чарнобыльскай зоне, седзячы ў бункеры, дакументуе анамаліі. Гэта адначасова і рэальнае месца з канкрэтнымі каардынатамі, дзе назіральнік фіксуе паранармальнае, і цалкам сфальсіфікаваны набор доказаў, і ўяўляемая прастора, напоўненая верай назіральніка. Услед за ім, яго вачыма бачым i пераконваемся мы. Скрыні з матэрыяламі, аб'екты, артэфакты і фотадакументацыя, карты з пазначэннем каардынатаў месца і часу – экспазіцыя "Архіва палкоўніка Снегавога". Тут няма абмежаванняў, аўтары дапускаюць магчымасць прыдумляць да той ступені, да якой дазваляе ўяўленне: левітацыя на закінутым заводзе, знікненне людзей. Гэта зноў жа пытанне веры і маніпуляцыя меркаваннямі і перакананнямі чалавека. Чым больш праходзіць часу пасля трагедыі, тым большы інфармацыйны вакуум ствараецца вакол чарнобыльскай аварыі і яе наступстваў. Сваім фіктыўным архівам Дзіна Даніловіч і Андрэй Кузьмянок запаўняюць гэтыя пустоты. Такім чынам, перад вамі – фіктыўны архіў аднаго навуковага даследавання, праўдзівая і сумленная маніпуляцыя фактамі, выявамі і дакументамі.

Тэкст Вольгі Рыбчынскай