Новы рэзідэнт: Кірыл Дзёмчаў
Мы рады анансаваць працяг нашага супрацоўніцтва з сеткай рэзідэнцый і культурнага абмену. У гэтым годзе атрымаў мастак з Віцебска , які будзе знаходзіцца ў Познані з 1 кастрычніка па 31 снежня 2023 года, працуючы ў над новымі творамі і ўдзельнічаючы ў мастацкіх мерапрыемствах.
Кірыл Дёмчаў у Gray Mandorla Studio, Познань, 4 кастрычніка 2023 / @ фота: Сяргей Шабохін
Кірыл пра сябе: “Я мастак-невідзівіст з Віцебска: для мяне само жыццё – і ёсць мастацтва. Невідывізм – гэта мой аўтарскі кірунак, чыя сутнасць у сталым вызваленні. Гэты напрамак працягвае пастулаты і традыцыі супрэматызму і школы , ствараючы мост ідэй гістарычнага авангарду з сучасным Віцебскам. Вакол напрамку нават склалася лакальная супольнасць. У сваёй мастацкай практыцы я ўжываю розныя медыі: перфоманс і акцыянізм, жывапіс і графіку, скульптуру і аб'екты, відэа і фатаграфію, тэксты і маніфесты”.
Арганізатары рэзідэнцыі: платформа , (Беларусь/Літва), Муніцыпальная галерэя Арсенал у Познані (Galeria Miejska Arsenał). Мы выказваем асаблівую падзяку Эвеліне Мурашкевіч (Ewelina Muraszkiewicz) і Тэатру восьмага дня (Teatr Ósmego Dnia). Куратар рэзідэнцыі: , асістэнт: . Праект ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.