Успаміны Гузэль Заляевай:
На нас вельмі паўплывалі паездкі ў Піцер! Мы ездзілі ўсе разам з ЛЮСам, Артурам, Песіным і Пілатам, і Віталь Чарнарысаў знаёміў нас з піцерскімі калекцыянерамі і андэграўндным мастацтвам. І трэба сказаць, што ўсіх нас разам, нашае “БЛО”, сабраў менавіта Віталь з яго незвычайным альтруізмам і любоўю да сапраўднага мастацтва. Я не ведаю, ці памятае яшчэ хто-небудзь, што я рабіла дыяпазітывы работ з выставак і калекцый Піцера, каб потым паказваць іх у Мінску мастакам… “БЛО” – гэта была цэлая культурная праграма па збіранні матэрыялаў і асветы .
-
Успаміны Андрэя Плясанава:
"1987 год быў годам узнікнення аб'яднанняў. Артур Клінаў арганізаваў аб'яднанне «БЛО», па назве шклоачышчальніка, які чамусьці нюхалі несвядомыя дзеці. Мы, кажучы пра гэтае аб'яднанне, дадавалі да той назвы літару «Е». У «БЛО» уваходзілі Клінаў , Валерый Песін і яшчэ некалькі чалавек. Я з Аляксеем Жданавым удзельнічалі ў іх выставах. Былі і іншыя мастакі" . – © Аляксандр Малей: Віцебскі "Квадрат": Мастацкае даследаванне нонканфармісцкага руху мастакоў у Віцебску і Мінску (1987–2000 гг.), 280 стар.